24 лiпеня 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы зноў выпусцілі авіябомбы на Белгародскую вобласць

8
Расейскія вайскоўцы зноў выпусцілі авіябомбы на Белгародскую вобласць

У Шабекіне ўпалі адразу тры.

На тэрыторыю Белгародскай вобласці працягваюць падаць расейскія набоі, якія прызначаліся для нападаў на Украіну. Так, стала вядома, што расейскія вайскоўцы скінулі на Шабекіна і акругу адразу 4 «прыязныя» авіябомбы, паведамляе Astra.

У мінулую пятніцу, 17 траўня, у Шабекіне знайшлі адразу тры ФАБ-500, якія расейскія гора-лётчыкі выпадкова выпусцілі на ўласную падкантрольную тэрыторыю. Паведамляецца, што адзін небяспечны набой знайшлі ля прыватнага жылога дома на Ржэўскай шашы. Пішуць, што нібыта ніхто не пацярпеў, але пры гэтым БК дагэтульне вывезлі і не ўтылізавалі.

Яшчэ адзін боепрыпас (ФАБ-250) расейскія ваякі выпусцілі ў пасёлку Батрацкая Дача ў прадмесці Шабекіна. Пішуць, што гэтую бомбу, у адрозненне ад папярэдняй, такі знайшлі час неўзабаве абясшкодзіць.

Таксама паведамляецца, што ФАБ-500 у гэты ж дзень знайшлі на вуліцы Машынабудаўнікоў у Шабекіне. У выніку яе дэтанацыі пашкоджаны фасад аднаго з дамоў, а таксама агароджа і вокны.

Варта адзначыць, кіраўнік акругі Уладзімір Жданаў пацвердзіў, што ў двор мясцовых жыхароў упаў выбуханебяспечны прадмет, але пры гэтым стаўленік Крамля ў рэгіёне адмовіўся назваць, які менавіта гэта быў боепрыпас.

Дарэчы, з падлікаў незалежных СМІ, толькі за апошнія 3 месяцы УС РФ выпусцілі на падкантрольныя ім жа тэрыторыі блізу пяцідзесяці авіяцыйных набояў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках