Берасцейскі выканкам папярэдзіў пра смурод у горадзе
7- 20.05.2024, 15:27
- 8,302
І назваў прычыну.
Берасцейскія службоўцы афіцыйна папярэдзілі мясцовых жыхароў, што сёння ў горадзе будзе стаяць смурод
І нават назвалі прычыну - праца камунальнікаў.
«Магчыма часовае ўзнікненне смуроду ў горадзе», - паведамілі ў гарвыканкаме.
Як удакладняецца ў паведамленні, смурод з'явіцца ў сувязі з правядзеннем рэгламентных работ на збудаваннях механічнай ачысткі агульнагарадскіх ачышчальных збудаванняў дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстводаканал».