13 студзеня 2026, aўторак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МНС заклікалі беларусаў не карыстацца тэлефонам 21 траўня

25
У МНС заклікалі беларусаў не карыстацца тэлефонам 21 траўня
Фото: Charter97.org

І адключыць радыё.

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак, 21 траўня. На большай частцы краіны чакаюцца навальніцы, а ў асобных раёнах сіноптыкі спрагназавалі моцныя дажджы.

На разлікі экспертаў, навальнічны фронт у гэты дзень накрые ўсе вобласці краіны, у тым ліку Менск. «Навальніца з 9 г. 21 траўня да 21 г. 21 траўня», — сказана на сайце Белгідрамета (інфармацыя датычыцца кожнай вобласці).

Акрамя таго, беларусаў удзень, 21 траўня, паводле прагнозу сіноптыкаў, чакае паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 14 м/с (50,4 км/г) ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гомеля. Паводле шкалы Бафорта, гэта моцны вецер (качаюцца ствалы дрэў, ісці супраць ветру цяжка).

У МНС папярэдзілі беларусаў аб неспрыяльных варунках надвор'я, а таксама нагадалі, што падчас навальніцы:

• трэба трымацца далей ад антэн і электраправодкі,

• паспрабаваць знайсці сховішча, калі вы знаходзіцеся на вуліцы,

• трэба адключыць радыё і тэлевізар, пазбягаць карыстання тэлефонам і электрапрыборамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках