27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна скончыла кар'еру пераможным матчам

2
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна скончыла кар'еру пераможным матчам
КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА

Яе каманда стала чэмпіёнам Вялікай Брытаніі.

19 траўня адбылася фінальная гульня чэмпіянату Вялікай Брытаніі, у якім каманда Кацярыны Сныцінай London Lions перамагла каманду Newcastle Eagles з лікам 92:65.

Гэта была апошняя гульня ў спартовай кар'еры Кацярыны і другі чэмпіёнскі тытул, які яна здабыла для сваёй каманды.

У красавіку 2024 года London Lions з непасрэдным удзелам Кацярыны здабыла еўракубак - гэта другі па значнасці баскетбольны турнір у Еўропе.

Кацярына Сныціна неаднаразова станавілася чэмпіёнкай Беларусі, Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы, мае трафеі Кубка Польшчы, прэзідэнта Турцыі і Еўракубка.

У 2020 годзе Кацярына Сныціна падтрымала пратэсты і выступіла супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама супраць гвалту, які ўчынялі ў паслявыбарчы час сілавікі рэжыму Лукашэнкі. У 2021 годзе яна была выключаная са складу нацыянальнай каманды Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках