27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Blue Origin адправіла турыстаў у космас

7
Blue Origin адправіла турыстаў у космас

Упершыню з 2022 года.

Blue Origin, якая належыць мільярдэру Джэфу Безасу, паспяхова адправіла турыстаў у космас пасля двухгадовага перапынку. Палёт субарбітальнага карабля New Shepard трансляваўся на YouTube-канале кампаніі. За ім назіралі онлайн тысячы чалавек.

Запуск шматразовага карабля New Shepard адбыўся з пляцоўкі Corn Ranch, размешчанай каля горада Ван-Хорна ў Тэхасе.

У склад экіпажа астранаўтаў увайшлі: Мэйсан Энджэл, Сільвен Хірон, Кен Хес, Кэрал Шалер, Гопі Татакура і былы капітан ВПС Эд Дуайт.

Капсула з шасцю пасажырамі дасягнула вышыні 100 км над узроўнем мора, што ўважаецца за мяжу паміж атмасферай Зямлі і адкрытым космасам.

Асаблівасцю гэтага палёту сталася тое, што 90-гадовы Дуайт стаў самым паджылым чалавекам у гісторыі, які адправіўся ў космас. Ён быў абраны прэзідэнтам Джонам Ф. Кэнэдзі ў 1961 годзе ў якасці першага чарнаскурага кандыдата ў астранаўты краіны, але да гэтага моманту так і не скарыстаўся шанцам.

Гэта ўжо сёмы палёт субарбітальнай місіі New Shepard з экіпажам, але першы з моманту аварыі ў верасні 2022 года. Пасля інцыдэнту кампанія Blue Origin правяла расследаванне пад назіраннем Федэральнай авіяцыйнай управы ЗША і ўнесла больш за 20 дапрацовак у канструкцыю карабля.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках