27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У небе – F-16. Пад крыламі – ракеты ЗША. Цэлі знішчаныя!»

9
«У небе – F-16. Пад крыламі – ракеты ЗША. Цэлі знішчаныя!»

Украінскія пілоты рыхтуюцца да вызначальных баёў.

У адной з брыгадаў тактычнай авіяцыі лётчыкі Паветраных сілаў УСУ ўжо адпрацоўваюць баявыя місіі на авіяцыйным трэнажоры F-16, прапанаваным Чэхіяй.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УС УСУ.

Кіраўнік групы абслугоўвання трэнажораў адзначае, што атрыманне гэтай сучаснай платформы стала сапраўдным «прарывам».

«Я ўжо больш за 20 гадоў займаюся авіятрэнажорамі самалётаў тыпу “Су” і “МіГ”, і ўсе гэтыя гады нам даводзілася, мякка кажучы, няпроста. Бо сітуацыя з пастаўкамі новай тэхнікі доўгі перыяд была блізкай да крытычнай.

Не, мы ніколі не апускалі рук. Рабілі ўсё магчымае – рамантавалі, мадэрнізавалі, асучаснівалі праграмнае забеспячэнне, задзейнічалі ўкраінскіх вытворцаў... Найстарэйшыя трэнажоры станавіліся донарамі для сваіх крыху малодшых “калегаў”.

Мы часта чулі пра “нястачу сродкаў” ці “не час”, але дзякуючы намаганням спецыялістаў, якія гатовыя днём і ноччу бегаць з паяльнікам у руках вакол тэхнікі, у нас атрымлівалася захоўваць абсталяванне.

Але ва ўсяго ёсць свой час і свой рэсурс. У пераважнай большасці нашых авіятрэнажораў даўно выйшаў рэсурс. Беручы да ўвагі сучаснасць, Паветраныя сілы аналізуюць тэхнічныя магчымасці ў пошуку эфектыўных эканамічна выгодных ідэяў. Адна з такіх – пераход на авіяцыйныя трэнажоры з выкарыстаннем віртуальнай ці фіксаванай рэальнасці, што дае пілоту адчуванне рэальнасці палёту, а таксама большы кут агляду. У перадавых краінах свету ўжо выкарыстоўваюць такія трэнажоры цягам крайніх пяці гадоў.

F-16 хутка паступяць на ўзбраенне нашых брыгадаў, таму іншага выйсця, як пераход на новыя трэнажоры, проста няма».

Паводле словаў афіцэра, рэалістычнасць адчуванняў, перагрузкі, вялізны выбар картаў, рэжымаў, сцэнарыяў, магчымасць адпрацоўваць ужыванне рознага ўзбраення, мадэляваць дзеянні ў пазаштатных сітуацыях, уражваюць, гэта зусім іншы ўзровень тэхналогій.

Вядома, «адзін трэнажор – вясны не робіць», і гэта толькі пачатак. У найбліжэйшы час такімі платформамі ўкамплектуюць усе брыгады тактычнай авіяцыі, дадаюць у Паветраных сілах.

10 траўня 2024 стала вядома, што Чэхія перадала першы трэнажор знішчальніка F-16 у адну з брыгадаў тактычнай авіяцыі. Паведамлялася, што ягоны асноўны модуль ужо тэстуюць і рыхтуюць да эксплуатацыі ўкраінскія спецыялісты.

У Паветраных сілах тлумачаць, што гэта не сімулятар, а паўнавартасны авіяцыйны трэнажор з рэальнай кабінай самалёта F-16. Далей будзе змантаваная гідраўліка, каб пілот максімальна адчуў рэалістычнасць трэніровачнага палёту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках