27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нуланд: Час даць украінцам вялікую дапамогу ў нанясенні ўдараў па базах унутры Расеі

5
Нуланд: Час даць украінцам вялікую дапамогу ў нанясенні ўдараў па базах унутры Расеі
ВІКТОРЫЯ НУЛАНД

Кіеў мае права падбіваць ваенныя цэлі на расейскай тэрыторыі.

Экс-намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд, дзейнасць якой была звязаная з пытаннямі Украіны і Расеі, мяркуе, што Кіеў мае права падбіваць ваенныя цэлі на расейскай тэрыторыі, а Злучаныя Штаты з хаўруснікамі павінны гэтаму спрыяць.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю ABC News.

Каментуючы апошнія прасоўванні расейскіх сілаў на поўначы Харкаўскай вобласці, Нуланд падкрэсліла, што Украіна павінна мець магчымасць «спыняць расейскія атакі, якія ажыццяўляюцца з базаў унутры Расеі».

«Я мяркую, што калі атакі ажыццяўляюцца непасрэдна з-за мяжы Расеі, то гэтыя базы павінны быць законнымі цэлямі, незалежна ад таго, адкуль запускаюцца ракеты або адкуль пастаўляюцца войскі», – дадала яна.

На думку экс-намесніцы дзяржсакратара ЗША, «для гэтага прыйшоў час» пасля чарговай эскалацыі вайны з боку Расеі, якая цяпер пагражае Харкаву і спрабуе знішчыць яго, «нават не разгортваючы войскі на зямлі».

«Таму я думаю, што прыйшоў час даць украінцам вялікую дапамогу ў нанясенні ўдараў па базах унутры Расеі», – падкрэсліла Нуланд.

Нуланд упэўненая, што гэта не прывядзе да эскалацыі з боку Масквы і «яшчэ большага ўдзелу ЗША» ў вайне, таму што менавіта Расея адказная за гэтую эскалацыю, а цяпер «атрымлівае прамую перавагу ў гэтай вайне ад нашых ваганняў».

Нагадаем, выданне The Wall Street Journal паведаміла, што Украіна звярнулася да адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з просьбай скасаваць абмежаванні ў выкарыстанні амерыканскай зброі па тэрыторыі Расеі. А таксама папрасіла ЗША дапамагчы вызначыць цэлі ў Расеі, па якіх Кіеў мог бы нанесці ўдар уласнай зброяй.

Раней у Пентагоне заявілі, што мяркуюць, што зброю, якую ЗША даюць Украіне, трэба выкарыстоўваць у межах украінскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках