У Менску затрымалі маці чацвярых дзяцей, сківічна-тварнага хірурга Алену Церашкову
16- 20.05.2024, 21:47
- 20,014
Яна таксама была двухразовай чэмпіёнкай Беларусі ў таэквандо.
Сілавікі затрымалі сківічна-тварнага хірурга Алену Церашкову, паведамілі праваабаронцы з dissidentby.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Церашкова затрыманая ў рамках крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК). Праваабаронцы пішуць, што жанчына цяпер можа знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў жанчыны засталіся чацвёра дзяцей.
Алена Церашкова – родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста Максіма Вінярскага.
Апроч асноўнай прафесіі, яна пісьменніца, перакладніца, у свой час была двухразовай чэмпіёнкай Беларусі ў таэквандо.
Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года.