27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны з Беларуссю прагрымеў магутны выбух

17
На мяжы Украіны з Беларуссю прагрымеў магутны выбух

Што адбылося?

У Валынскай вобласці блізу дарогі на мяжы з Беларуссю 20 траўня здэтанавалі міны. Выбух сур'ёзна пашкодзіў грузавік, які акурат праязджаў па трасе; два чалавекі пацярпелі.

Дэтанацыя адбылася праз варункі надвор'я: 20 траўня Валынь накрылі дажджы з навальніцамі. Верагодна, міны спрацавалі з-за ўдару маланкі. Дэталі падзеі і прычыны надзвычайнага здарэння раскрыла выданне «Канкурэнт» са спасылкай на прэс-службу мясцовай паліцыі.

Выбух пашкодзіў трасу М19 на адцінку Гірнікі - Даманава. 20 і 21 траўня быў арганізаваны яе аб'езд.

Паводле інфармацыі «Канкурэнта», мінная загарода здэтанавала недалёка ад прымежнай вёскі Даманава ў выніку ўскладнення варункаў надвор'я. Пашкоджаны грузавік Iveco, 58-гадовы кіроўца паранены і патрапіў у лякарню.

Нязначныя цялесныя пашкоджанні атрымаў і 25-гадовы пасажыр транспартнага сродку. Шпіталізаваны ён не быў.

«Звесткі зарэгістраваныя ў часопісе адзінага ўліку заяў і паведамленняў грамадзян аб крымінальных правапарушэннях і іншых падзеях. Матэрыялы будуць накіраваныя ў ГБР», - паведамілі праваахоўнікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках