Кіроўцаў у Беларусі будуць сур'ёзна штрафаваць за выключаныя фары
13- 21.05.2024, 14:40
- 11,130
Калі?
У ДАІ Беларусі аб'явілі аб правядзенні акцыі "Увага — дзеці!". Стартуе яна 25 траўня ў сувязі з апошнімі званкамі ў школах - і працягнецца да 5 чэрвеня.
У гэты перыяд усе аўтамабілісты павінны будуць перамяшчацца з пастаянна ўключаным блізкім святлом і дзённымі хадавымі агнямі. Штраф за выключаныя фары можа скласці да 120 рублёў.
Наступная такая акцыя пройдзе ў пачатку навучальнага года - з 25 жніўня да 5 верасня.