Спецназаўцы СБУ за тыдзень знішчылі больш за 200 адзінак ваеннай тэхнікі расейцаў
- 21.05.2024, 20:52
- 2,636
Відэа.
Спецназаўцы Службы бяспекі Украіны за тыдзень на ўсіх кірунках знішчылі 272 расейскіх акупантаў і больш за 200 адзінак ваеннай тэхнікі ворага.
Пра гэта паведамляе Telegram СБУ.
З дапамогай FPV-дронаў і іншых сродкаў ваяры СБУ знішчылі:
17 танкаў;
29 ББМ;
21 артсістэму;
138 адзінак ваеннага транспарту;
24 варожыя антэны сувязі і 1 сістэму аўтаматычнага назірання;
1 пантонную пераправу;
74 пазіцыі і ўмацаванні;
2 склады з боепрыпасамі;
272 акупантаў.