Для кіроўцаў фураў, якія чакаюць выезду з Беларусі на мяжы з Польшчай, арганізавалі падвоз вады
4- 21.05.2024, 21:02
- 2,976

Гэта звязана з вялікімі чэргамі і спёкай.
Кіроўцам грузавікоў, якія чакаюць выезду з Беларусі на мяжы з Польшчай, пачалі падвозіць ваду проста ў пункт пропуску «Казловічы». Пра гэта паведамілі на «Брэстводаканале».
Гэта звязана з вялікімі чэргамі і спёкай.
«У сувязі з гарачым надвор'ем дзяржаўным прадпрыемствам "Брэстводаканал" арганізаваны падвоз пітной вады для грамадзянаў, якія чакаюць выезду за межы Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску "Казловічы"», – гаворыцца ў паведамленні.
Дадамо, што, паводле звестак на 8-ю гадзіну вечару 21 траўня, у пункце пропуску «Казловічы» выезду з Беларусі ў Еўразвяз чакаюць 700 фураў.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 22 траўня ў Берасці чакаецца спякота да +25…27°С.