1 верасня 2024, Нядзеля, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская разведка»: Лукашэнка раз’юшаны праз выцек важнай інфармацыі

34
«Беларуская разведка»: Лукашэнка раз’юшаны праз выцек важнай інфармацыі

Дыктатар упэўнены, што сілавікі яго "зліваюць".

Лукашэнка прыбыў у Маскву раніцай 8 траўня. Па прыбыцці з аэрапорта яго напаткала непрыемная навіна: праз закрытую сувязьі паведамілі аб “выцеку інфармацыі аб плане правядзення вучэнняў аб выкарыстанні ТЯЗ падраздзяленнямі МА РБ”, якое павінна было пачынацца ў Беларусі пад камандаваннем Шайгу, піша тэлеграм-канал “Беларуская выведка”.

Сам факт апублічвання і некаторыя дэталі, пазначаныя ў паведамленні, з'яўляліся вельмі адчувальнымі, бо пра іх на момант паведамлення ведалі толькі абмежаванае кола вышэйшых афіцэраў Генеральных штабоў, абодва міністры абароны і кіраўнікі Саветаў бяспекі абедзвюх краін. Іншымі словамі, кола асоб было вельмі абмежаванае. Публічнасць інфармацыі стала непрыемнай неспадзеўкай і ў далейшым прымусіла нават Пуціна апраўдвацца на камеры і зваліць ініцыятыву на Лукашэнку, маўляў, той сам “напрасіўся”. Відавочна Лукашэнка абмяркоўваў непрыемнасць з Шайгу на наступны дзень, адстаўшы ад цырымоніі. Пазней сам Лукашэнка на камеры працягваў некалькі разоў апраўдвацца і ў Маскве, і па прылёце ў Менск.

Вядома, што дыктатар быў раз’юшаны і адразу пасля прылёту, завяршыўшы афіцыйныя цырымоніі ўжо ў Менску, сабраў кіраўнікоў Савета бяспекі, МА і КДБ. Імгненна былі вызваленыя ад сваіх пасад начальнік Генштаба МА, бо версія выцеку замкнулася на ягоных падначаленых і, нягледзячы на “ўзмацненні” і “чысткі”, гэта было не першым разам. Адбыліся адхіленні, службовыя праверкі і пераводы ў кіраўніцтве Галоўных Упраў Контрразведкі і Вайсковай контрвыведкі КДБ (за непрадухіленыя выцекі).

Так начальнік управы контрвыведкі пераведзены на лінію барацьбы з карупцыяй. На сённяшні дзень праходзіць службовая праверка ўсіх трох ведамстваў.

Лукашэнка, упершыню за некалькі гадоў, адкрыта прадэманстраваў незадаволенасць працай кіраўніцтва КДБ.

Дыктатар прызнаў хібным кіраўніцтва КДБ за рэгулярныя выцекі інфармацыі аб працы ягонага “штаба” і асабліва - пра такі адчувальны кірунак, як размяшчэнне і выкарыстанне ТЯЗ, загадаўшы вельмі жорстка навесці парадак у контрвыведніцкай дзейнасці і ахове дзяржаўнай таямніцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках