27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад санкцый Лукашэнка едзе з глузду»

6
«Ад санкцый Лукашэнка едзе з глузду»

Не атрымалася з Афрыкай, не атрымаецца з Магаданам.

Лукашэнка ад безграшоўя кідаецца на Магадан. Беларускі дыктатар спрабаваў прадаць губернатару Магаданскай вобласці Сяргею Носаву ўсё запар, заўважыў чытач сайта Charter97.org:

- Пачынаючы ад мяса, малочнай прадукцыі, заканчваючы самаскідамі.

Насельніцтва вобласці, пад умелым кіраваннем расейскіх кіраўнікоў, з часоў СССР зменшылася больш як у чатыры разы. Цяпер яно складае 130 тысяч чалавек, што менш за насельніцтва Барысава. Раскіданае яно па тэрыторыі ў два разы большай за Беларусь. Адлегласць да Беларусі - больш за 11 тысяч кіламетраў. Варыянтаў купіць у магаданцаў бліжэй, танней і лепш - мноства. Шакавальныя перспектывы.

Таксама самазванец завабліваў Носава на гомельскі «Крышталь», магаданскае золата перапрацоўваць, супольныя вытворчасці адчыняць. Нядаўна мы нешта такое чулі. Зімбабвэ і іншыя афрыканскія краіны павінны былі золатам заваліць. Не атрымалася з Афрыкай, не атрымаецца з Магаданам.

Ад санкцый рэжым Лукашэнкі едзе з глузду. І іх трэба ўзмацняць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках