27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ды Ірландыя прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай

Нарвэгія ды Ірландыя прызналі Палестыну незалежнай дзяржавай

Ізраіль пастанавіў адклікаць паслоў з гэтых краін.

Нарвегія афіцыйна прызнала Палестынскую дзяржаву, заявіў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ раніцай 22 траўня. Пастанова набудзе моц 28 траўня, паведамляе NRK.

«Калі мы прызнаем Палестыну, мы зможам больш смела заклікаць іншыя краіны падтрымаць стварэнне палестынскай дзяржавы, і мы зможам заклікаць палестынскую дзяржаву да адказу», - растлумачыла прэм'ер-міністарка Нарвэгіі.

Такую пастанову прынялі ўлады Ірландыі, паведамляе Irish Times. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр Ірландыі Сайман Харыс. Паводле ягоных слоў, аналагічную пастанову рыхтуюць улады Гішпаніі.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс абвясціў, што Гішпанія прызнае незалежнасць Палестыны 28 траўня, піша El Pais.

Ізраіль пастанавіў адклікаць паслоў у Нарвэгіі і Ірландыі праз планы прызнаць незалежнасць Палестыны, піша AFP.

У МЗС Ізраіля, каментуючы 21 траўня планы Ірландыі прызнаць дзяржаўнасць Палестыны, заклікалі краіну «не быць пешкай у руках ХАМАС». «Прызнанне палестынскай дзяржавы прывядзе да ўзмацнення тэрарызму, нестабільнасці ў рэгіёне і паставіць пад пагрозу ўсе перспектывы міру», - заявілі ў міністэрстве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках