27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў, як Пуціна прыбяруць з Крамля

6
Зяленскі расказаў, як Пуціна прыбяруць з Крамля

Кіраўнік РФ - не самастойная фігура.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін застанецца ва ўладзе да смерці, яго "вынясуць з Крамля толькі наперад нагамі".

Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Reuters..

Прэзідэнт думае, што Пуцін - не самастойная фігура. Ён кіруецца вялікімі грашыма, падтрымкай Кітая і да таго падобнае. Таму зараз немагчыма весці з ім справядлівы дыялог аб міры, мяркуе Зяленскі.

«У гэтым праблема, ён прамываў людзям мозг, і мозг прамылі яму. Ён знаходзіцца ў інфармацыйнай бурбалцы, у жаданні нас знішчыць. Ты не можаш садзіцца размаўляць з чалавекам, адзіная мэта якога - знішчыць цябе», - сказаў ён.

У той жа час Зяленскі зазначыў, што Украіна штодня шукае слабае месца ў сістэме, якую Пуціну стварае ягонае асяроддзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках