27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На лецішчы пад Буда-Кашалёвам знайшлі чалавечы шкілет

На лецішчы пад Буда-Кашалёвам знайшлі чалавечы шкілет

Гісторыя пачалася ў 1999 годзе.

У Буда-Кашалёўскім раёне летам летась на лецішчах падчас земляных работ людзі выявілі шкілетаваныя астанкі чалавека. Міліцыя высветліла, што да пахавання датычны цяпер 50-гадовы (на той момант 25-гадовы) грамадзянін.

Гісторыя пачалася ў 1999 годзе каля прадуктовай крамы пад Гомелем. Там 25-гадовы мужчына сустрэў незнаёмца, якому не было дзе жыць, ён зарабляў выпадковымі заробкамі і не меў сувязі з сям'ёй. Тады фігурант прапанаваў новаму знаёмаму пажыць у яго ў прыватным доме, дапамагаючы ў гаспадарцы.

«Замацавалі знаёмства распіваннем алкаголю ля крамы, прадоўжылі ў электрычцы па дарозе ў Буда-Кашалёўскі раён. Ужо на месцы ў будаўнічым вагончыку на прысядзібным пляцы і здарылася смерць мужчыны. Фігурант, які на той момант меў за плячыма дзве судзімасці, спалохаўшыся крымінальнай адказнасці, закапаў цела ў агародзе», - распавялі ва УУС.

Зараз з 50-гадовым мужчынам працуюць следчыя і міліцыянеры, прызначаны экспэртызы. Акрамя версіі аб раптоўнай смерці, разглядаецца і крымінальная версія знойдзенага пахавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках