Акупант у роспачы паспрабаваў атакаваць баявы дрон нажом
5- 22.05.2024, 10:49
- 8,168
І насмяшыў байцоў УСУ.
Вайсковец Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі спрабаваў абараніцца ад удару ўкраінскага беспілотнага лятальнага апарата, атакуючы яго нажом, але беспаспяхова.
Адпаведныя кадры апублікавалі вайскоўцы батальёна Strike Drones Company 47-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны ў Telegram 22 траўня.
Заўважыўшы набліжэнне ўкраінскага дрона вайсковец УС РФ некалькі разоў замахнуўся на яго нажом. Аднак нанесці ўдар расейскі акупант так і не паспеў. У канчатковым выніку ён быў ліквідаваны ўдарам беспілотніка.


«Курс нажавога бою ад расейскага акупанта. Орк спрабаваў атакаваць наш дрон нажом. Было смешна. Дайце яшчэ», - пракаментавалі кадры вайскоўцы 47-й АМБр.