На Камароўцы з'явілася першая маладая беларуская бульба
3- 22.05.2024, 11:31
- 6,126
Колькі каштуе?
Маладая беларуская бульба з'явілася на Камароўскім рынку ў Менску, паведаміла nashaniva.com са спасылкай на афіцыйную старонку рынку ў сацсетках.
Цана на першую беларускую маладую бульбу са Слуцкага раёна пачынаецца ад 5 рублёў за кілаграм.
Буйная бульбачка каштуе ў межах 6-7 рублёў за кілаграм.

Таксама на Камароўцы ў продажы можна знайсці маладую бульбу з Расеі і Казахстана.