27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Расея запусціла ў космас апарат, здольны знішчаць спадарожнікі

13
Пентагон: Расея запусціла ў космас апарат, здольны знішчаць спадарожнікі

Запуск і вывад на арбіту адбыліся 16 траўня.

Расея запусціла ў космас апарат, які можа атакаваць спадарожнікі на калязямной арбіце, заявіў прадстаўнік Пентагона Патрык Райдэр.

Паводле ягоных слоў, запуск і вывад на арбіту адбыліся 16 траўня. "Расея размясціла гэтую новую супрацькасмічную зброю на той жа арбіце, што і ўрадавы спадарожнік ЗША", – адзначыў Райдэр. Ён дадаў, што Пентагон працягвае сачыць за сітуацыяй.

Мінабароны РФ паведамляла аб запуску з касмадрома Плясецк (Архангельская вобласць) ракеты-носьбіта "Саюз-2.1б" з касмічнымі апаратамі на борце. Гэта адбылося ўночы17 траўня, калі ў ЗША яшчэ было 16 траўня.

У лютым ЗША заявілі, што Расея рыхтуецца размясціць ядзерную зброю ў космасе. піша The Moscow Times. Распрацаванае Масквой можа знішчыць камерцыйныя і ўрадавыя спадарожнікі на нізкай арбіце, стварыўшы пры выбуху зарада магутную электрамагнітную хвалю, якая выведзе апараты з ладу, казалі CNN амерыканскія чыноўнікі.

Са звестак Bloomberg, ядзерная зброя ў космасе ў Расеі можа з'явіцца ўжо ў 2024 годзе. Аднак, як пісала The New York Times, у амерыканскіх спецслужбах няма адзінага меркавання, ці будзе гэтая сапраўдная зброя або макет боегалоўкі.

Расейскія ўлады адмаўляюць планы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў космасе. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў інфармацыю ў заходніх СМІ аб гэтым "укідамі". Ён падкрэсліў, што Масква выступае катэгарычна супраць вывядзення ядзернай зброі на калязямную арбіту. Пры гэтым Пуцін дадаў, што ў космасе Расея робіць толькі тое, што ёсць у іншых краін, у тым ліку ЗША.

У красавіку Расея наклала вета на падрыхтаваны ЗША і Японіяй праект рэзалюцыі Рада бяспекі ААН аб неразмяшчэнні ядзернай зброі ў космасе, таму што аўтары дакумента адмовіліся ўключаць у яго прапанаваную Расеяй і Кітаем папраўку. Яна палгала ў забароне на выкарыстанне ўсялякай зброі ў космасе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках