27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калонія «Ваўчыныя норы» дзень была адрэзана ад вонкавага свету

Калонія «Ваўчыныя норы» дзень была адрэзана ад вонкавага свету

Адбылася няштатная сітуацыя.

Папраўчая калонія №22 «Ваўчыныя норы» ў Берасцейскай вобласці цягам дня была адрэзана ад вонкавага свету. Прычына - наймацнейшая навальніца і град. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва.

Навальніцай прайшла у панядзелак у раёне вёскі Даманава і Боркі. У выніку поўнасцю адключылася тэлефонная сувязь у калоніі, якая знаходзіцца ў лесе на мяжы Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей на тэрыторыі былой вайсковай базы.

«Адміністрацыя ПК-22 не была гатовая да такой няштатнай сітуацыі. Акрамя таго, што асуджаныя не змаглі звязацца са сваякамі, не быў даступны ніводзін тэлефон адміністрацыі», - паведамляе «Вясна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках