27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта будзе параза Расеі»

11
«Гэта будзе параза Расеі»
БАРЫСЛАЎ БЭРЭЗА

Як Захад павінен адказаць на пастанову РФ змяніць межы ў Балтыйскім моры.

Расейскія ўлады хочуць у аднабаковым парадку змяніць марскія межы краіны з Літвой і Фінляндыяй у Балтыйскім моры. Згодна з дакументам, які падрыхтавала Мінабароны, Расея мае намер абвясціць сваімі ўнутранымі марскімі водамі частку акваторыі на ўсходзе Фінскай затокі, а таксама каля гарадоў Балтыйск і Зеленаградск у Калінінградскай вобласці.

Што стаіць за гэтым крокам? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім палітычным дзеячам, экс-дэпутатам Вярхоўнай Рады Барыславам Бэрэзам:

- Гэта проста ўзняцце ставак, фактычна Пуцін пачынае сваю ўлюбёную гульню - падымае стаўкі, пераходзіць у агрэсіўную пазіцыю. Ён будзе глядзець, як на гэта будуць рэагаваць на Захадзе. Больш за тое, Пуцін фактычна хоча ўзяць пад кантроль выспы, а з іх дапамогай кантраляваць Балтыку.

Ёсць адна мэта - напалохаць калектыўны Захад, спадзеючыся, што яны спалохаюцца і адступяць, тады Пуцін зробіць наступны крок. Другая мэта - справакаваць пасіўны адказ NАТО. Калі ён заявіць, што гэта ягоная тэрыторыя, што адкажа Альянс? "Неадкладна адмоўцеся ад гэтага жадання?"

У такім выпадку Пуцін будзе смяяцца і думаць, што ён дасягнуў сваёй мэты. Але калі ж ён убачыць, што адбываецца нейкае разгортванне сіл, ці нейкі іншы адэкватны адказ, тады гэта будзе параза Пуціна. Улічваючы, што ён паднімае стаўкі, трэба глядзець, наколькі гатовы падымаць стаўкі сябры Альянсу.

Не так лёгка прагназаваць рэакцыю краін NАТО, але я б хацеў убачыць іх уключэнне на поўную сілу, а не выказванні, што яны "вельмі ўсхваляваныя гэтай сітуацыяй". Расея зараз, разумеючы, што яна загнаная ў кут, пераходзіць да класічнага варыянту - пацук, загнаны ў кут, пачынае кідацца на таго, хто яго заганяе.

Вось і Расея зараз пачынае кідацца на краіны NАТО, спрабуючы паказаць, што яны не могуць ёй супрацьстаяць. Гэта, дарэчы, сігнал краінам Балтыі і Польшчы, каб дыскрэдытаваць Альянс і паказаць, што калі Расея пяройдзе ў атаку, то NАТО не будзе бараніць гэтыя краіны. Тут патрэбны дакладны і жорсткі адказ, усё астатняе Расея не зразумее.

- Гэты крок супадае з ядзернымі вучэннямі, якія праводзяць Пуцін і Лукашэнка. У чым логіка двух дыктатараў?

- Ядзерныя вучэнні - гэта ўсяго толькі палітычныя заявы, сумешчаныя з бразганнем зброяй, якое апошнія пару гадоў у Расеі стала традыцыйным. Тут гэта ніяк не звязана.

Відаць толькі адно - улічваючы, што ніякіх больш аргументаў у Пуціна няма, ён чарговым разам палохае Захад ядзернай зброяй. Хоць, ведаеце, вучэнні з выкарыстаннем тактычнай ядзернай зброі абсалютна бессэнсоўныя, пра гэта гавораць усе ваенныя экспэрты. Памятаеце выраз: "За адсутнасцю гербавай пішуць і на простай"? Яго можна інтэрпрэтаваць: "Калі няма аргументаў, выкарыстоўваю тады ядзерную зброю як адзіны спосаб шантажу і запалохвання".

Пуцін апошнім часам усё больш нагадвае хлопчыка, які крычыць: «Ваўкі! Ваўкі!». А вось калі ваўкі прыйдуць, ці Альянс зробіць свой крок, нешта мне падказвае, што хлопчык будзе не гатовы.

- Якім павінен быць адказ Захаду?

- Аж да разгортвання марскіх сіл і фактычна такі ж нелінейны адказ аб прызнанні нейкіх іншых тэрыторый сваімі. Расеі павінна быць балюча, яна павінна дакладна разумець, што яе б'юць яе ж зброяй. У Крамлі павінны зразумець, што ў гэтую гульню можна гуляць удваіх.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках