27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя прапанавала закрыць ценявы флот РФ у Балтыйскім моры

6
Фінляндыя прапанавала закрыць ценявы флот РФ у Балтыйскім моры

Ідуць кансультацыі з Вялікабрытаніяй.

Фінляндыя і Вялікабрытанія абмяркоўваюць магчымасці абмежаваць рух танкераў расейскага ценявога флоту. Гэтыя судны не толькі перавозяць нафту ў абыход заходніх патрабаванняў аб выкананні коштавай столі, але і нясуць экалагічную пагрозу, паколькі большасць складнікаў флоту танкераў ужо старыя і ўсё горш выконваюць меры бяспекі.

Прадстаўнікі Лондана і Хельсінкі разглядаюць планы аб прыцягненні трэціх краін да блакавання перамяшчэнняў расейскіх танкераў у Балтыйскім моры і праліве Ла-Манш, расказала The Guardian міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен падчас візіту ў брытанскую сталіцу.

Праз Вірускі праліў (частка Фінскай затокі) паміж Фінляндыяй і Эстоніяй праходзіць блізу 100 танкераў з расейскай нафтай на месяц. Са звестак Kpler і кансорцыума страхавальнікаў P\u0026 I International Group, якая прайшла зімой на танкеры ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў (і без заходніх страховак) прыпала амаль 58% расейскага нафтавага экспарту па Балтыйскім моры (58 млн барэляў). Яшчэ больш старыя судны вывезлі 14,8 млн барэляў.

У спробе абысці столь і заходнія санкцыі Расея навучылася хутка перарэгістраваць кампаніі, якія валодаюць танкерамі, і самі судны. У гэтай сітуацыі ўсё менш зразумела, наколькі танкеры і іх уладальнікі выконваюць меры бяспекі.

Ёсць сведчанні таго, што ценявы флот ігнаруе патрабаванні страхавых кампаній, але відавочна, што ён спрабуе такім чынам абыходзіць патрабаванні аб выкананні коштавай столі, адзначыла Валтанен. Таму, паводле ейных слоў, ЕЗ думае аб новых санкцыях, а краіны "вялікай сямёркі" таксама вывучаюць магчымасць супрацьстаяць антысанкцыйным дзеянням Расеі.

"Мы будзем выкарыстоўваць міжнародныя арганізацыі, а таксама паглядзім, наколькі міжнароднае марское права дае магчымасць нам эфектыўна забараняць такія перавозкі", - сказала міністарка.

Міжнароднае права (перш за ўсё Канвенцыі ААН аб марскім праве 1982 г.) забяспечвае свабоду суднаходства. Таму любой краіне складана ўмешвацца ў рух судоў, прызнала Валтанен. Але гэтыя законы "былі напісаныя для зусім іншага свету, чым той, які мы назіраем цяпер", адзначыла яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках