Салаўёва абвінавацілі ў хлусні ў жывым эфіры ягонага тэлешоў
17- 22.05.2024, 15:23
- 23,634
Прапагандыст выгнаў старажыла сваёй праграмы.
Расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў выгнаў старажыла свайго шоў - былога журналіста Віталя Траццякова - пасля таго, як ён абвінаваціў прапагандыста ў хлусні.
Сварка адбылася ў жывым эфіры тэлешоў.
«Салаўёў, вядома, хлусіць штосекундна, але знайшоў цікавае выйсце: забараняць іншым паказваць на яго хлусню», — пракаментаваў сітуацыю журналіст, вядоўца праграмы «Зомбаскрыня» на YouTube Ілля Шапелін.