У РФ вяскоўцы з дэпутатам збілі героя «СВА»
22- 22.05.2024, 16:10
- 16,586
![У РФ вяскоўцы з дэпутатам збілі героя «СВА»](https://i.c97.org/ai/526410/aux-head-1669885257-20221130_army_rus_mobiki_360.jpg)
Яму зламалі косці твару і нос.
У Расеі жыхары адной з вёсак у Калужскай вобласці ўварваліся ў дом да акупанта, які ўдзельнічаў у вайне супраць Украіны, і збілі яго да страты прытомнасці, пішуць мясцовыя СМІ.
Выданне паведамляе, што канфлікт пачаўся на дарозе ў Тарускім раёне, калі вайсковец у нецвярозым стане падрэзаў аўтамабіль аднавяскоўца. Паміж кіроўцамі адбылася сварка, удзельніка «СВА» прыстрашылі сувязямі з уплывовым дэпутатам.
Паводле звестак выдання, увечары да дома акупанта пад'ехала некалькі аўтамабіляў, у тым ліку дэпутат. Натоўп вывеў вайскоўца на вуліцу і біў датуль, пакуль той не страціў прытомнасць, гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што пасля інцыдэнту ў акупанта лекары выявілі пераломы касцей твару і пазух носа, ён звярнуўся ў паліцыю.