27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзельнікам даўгабуду на Грушаўцы далі новыя правы

3
Дзельнікам даўгабуду на Грушаўцы далі новыя правы

Лукашэнка падпісаў указ.

Згодна з падпісаным дыктатарам указам, дзельнікам даўгабуду «Грушаўскі пасад» даюцца такія самыя правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый. Указ Лукашэнка падпісаў у сераду, 22 траўня. Такі захад накіраваны на больш хуткае заканчэнне будаўніцтва жылых дамоў ТАА «Жылбудкамплект», паведамілі ў прэс-службе ўзурпатара.

Дакумент карэктуе ўказ нумар 347 «Аб заканчэнні будаўніцтва жылых дамоў» ад 15 верасня 2021 года. Ім прадугледжаны шэраг змяненняў, якія накіраваны на больш хуткае заканчэнне будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў праблемнага забудоўніка ТАА «Жылбудкамплект» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса ў Менску.

У мэтах забеспячэння роўных магчымасцяў для ўсіх удзельнікаў будаўніцтва дзельнікам, якія мелі з ТАА «Жылбудкамплект» дамовы на ўзвядзенне аб'ектаў дзелевага будаўніцтва, указам даюцца такія самыя правы, як і трымальнікам жыллёвых аблігацый.

Забудоўнік прывабіў ад дзельнікаў больш як Br58 млн, якіх ставала на заканчэнне будаўніцтва. Але дырэктар фірмы «Жылбудкамплект» Ілля Волах пры спрыянні намесніка вывеў з рахункаў фірмы блізу Br24 млн і выдаткаваў іх на ўласныя патрэбы.

Пацярпелымі ў гэтай справе праходзілі 430 фізічных асобаў і пяць суб'ектаў гаспадарання.

Дырэктару фірмы «Жылбудкамплект» Іллю Волаху прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі, а ягонаму намесніку Аляксандру Зайцаву – 7 гадоў узмоцненага рэжыму.

Таксама Волаху прызначаны штраф памерам Br200 тысячаў, а Зайцаву – Br120 тысячаў. Абодва пазбаўленыя права 5 гадоў займаць кіроўчыя пасады. Але пад вартай знаходзіцца толькі Зайцаў, а кіраўніка фірмы-забудоўніцы судзілі завочна – ён выехаў у Польшчу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках