27 лiпеня 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачалі вызваляць зняволеных для адпраўкі на фронт

4
Ва Украіне пачалі вызваляць зняволеных для адпраўкі на фронт

Жаданне мабілізавацца выказалі тры тысячы зняволеных.

Суды ва Украіне пачалі выносіць першыя пастановы пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ) зняволеных, якія выказалі жаданне стаць вайскоўцамі ў рамках новага закона.

У Мінюсце Украіны падлічылі, што ахвотных сысці з нараў у шэрагі УСУ набярэцца да 4,5 тысячаў. А 3 тысячы зняволеных падалі заявы на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Першыя пастановы пра мабілізацыю асуджаных у аўторак, 21 траўня, прыняў Хмяльніцкі гарраённы суд.

Сярод іншага, суд разгледзеў звесткі пра мужчынаў 24 і 43 гадоў, жыхароў Хмяльніччыны, асуджаных за крадзяжы ў кастрычніку і лістападзе 2022 года.

Кожны з іх выказаў жаданне абараняць Радзіму, прыдатны да ваеннай службы паводле стану здароўя і прайшоў прафесійна-псіхалагічны адбор.

Мужчыны будуць праходзіць службу ў шэрагах Нацгвардыі Украіны. Цягам года над імі будзе ўстаноўлены адміністрацыйны нагляд, які будуць ажыццяўляць камандзіры вайсковай часці. Да месца службы мужчыны скіруюцца праз тыдзень. Таксама 22 траўня суд разгледзіць ужо 50 адпаведных папераў.

Адзначым, на стан сярэдзіны траўня 2024 года ў папраўчых установах Украіны адбывалі пакаранне 27471 асуджаны, у тым ліку 1538 жанчынаў і 51 няпоўнагадовы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках