26 снежня 2024, Чацвер, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі, каб абмежаваць імпарт элітных аўто

5
FT: ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі, каб абмежаваць імпарт элітных аўто

Лазейка закрываецца.

Еўрапейскі Звяз рыхтуецца ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць Беларусі. Новыя санкцыі будуць накіраваныя на абмежаванне «шчылін», якія Расея выкарыстоўвае для абыходу абмежаванняў.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Еўразвяз плануе пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, бо Расея выкарыстоўвае Беларусь для абыходу санкцыяў. Масква з дапамогай Менска працягвае імпартаваць элітныя аўтамабілі і прадметы раскошы.

Згодна з праектам, з якім азнаёміўся Financial Times, новыя абмежаванні, якія абмяркоўваюцца краінамі-чальцамі ЕЗ, накіраваныя на «мінімізацыю рызыкі абыходу».

Новыя санкцыі забароняць экспарт у Беларусь і праз Беларусь тэхналогій і тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах, а таксама звадкаванага прыроднага газу. ЕЗ таксама спыніць імпарт брыльянтаў з Беларусі.

Як зазначае выданне, калі новыя санкцыі будуць прынятыя, то галоўным іх кірункам будзе абмежаванне плыні продажаў элітных аўтамабіляў у Беларусь, якія потым едуць у Расею.

Штомесячная плынь транспартных сродкаў і запчастак у Беларусь з краін ЕЗ вырасла з 50 млн даляраў у студзені 2022 года да 268 млн даляраў у студзені 2024 года. Найбольшы рост экспарту зафіксаваны ў самых дарагіх катэгорыях аўтамабіляў, гэта значыць, тых, якія патрапілі пад санкцыі ЕЗ супраць Расеі.

Мытнікі з краін ЕЗ мяркуюць, што беларускія кампаніі сталі ключавым кампанентам расейскіх кантрабандных сетак. Як піша Financial Times, у Расею, нягледзячы на санкцыі, дагэтуль завозяць элітныя аўтамабілі Rolls-Royce і Maybach. Пры гэтым яны трапляюць у РФ цягам некалькіх месяцаў пасля выпуску з завода.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках