У Расеі затрымалі яшчэ аднаго генерала, намесніка Герасімава
19- 23.05.2024, 10:30
- 22,302
У Вадзіма Шамарына правялі ператрус, пасля чаго павезлі на допыт.
Следчы камітэт Расеі затрымаў начальніка Галоўнай управы сувязі Узброеных сіл РФ, намесніка Валерыя Герасімава (начальніка Генеральнага штаба) генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына. Пра гэта паведамляе газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Інфармацыю пацвердзіла крыніца «Інтэрфакса».
Паводле інгфармацыі «Коммерсанта», Шамарына затрымалі паводле крымінальнай справе аб меркаваных махінацыях. У генерала правялі ператрус, пасля чаго павезлі на допыт у Галоўную вайсковую следчую ўправу СК.
У 235-м гарнізонным вайсковым судзе, дзе разглядалі справу Шамарына, паведамілі РБК, што ён арыштаваны паводле справы аб атрыманні хабару ў асабліва значнай суме. Артыкул прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Шамарыну выставілі абвінавачанні, піша ТАСС.
У Следчым камітэце гэта не каментавалі.