Ва Украіне выпрабавалі новы робат для знішчэння верталётаў РФ
7- 23.05.2024, 10:32
- 9,130
Захапляльную пагоню паказалі на відэа.
Вайскоўцы з падраздзялення BULAVA 3-га механізаванага батальёна асобнай прэзідэнцкай брыгады Узброеных сіл Украіны паказалі новы беспілотны апарат, створаны ўкраінскай камандай валанцёраў «Дзікія Шэршні» для барацьбы з верталётамі. Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Telegram-канале «Дзікіх Шаршняў».
На абнародаваных кадрах можна заўважыць, як новы ўкраінскі беспілотнік пераследуе верталёт расейскіх акупантаў. Далей відэа абрываецца і на экране з'яўляецца надпіс «Далей будзе. Планы любяць цішыню».
«Пагоню зладзілі аператары падраздзялення BULAVA», – падкрэслілі распрацоўнікі.
Відэа пракаментавалі ў выданні «Цензор.Нет», адзначыўшы, што гэта былі выпрабаванні беспілотніка ад «Дзікіх Шэршняў», распрацаванага для супрацьдзеяння верталётам Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі.
«Дзякуй усім, хто дапамагае войску! Далей будзе, яшчэ больш!», - адзначылі ў выданні.
Публікацыяй падзяліліся вайскоўцы падраздзялення BULAVA, пацвердзіўшы такім чынам словы журналістаў.