У Менску будуць судзіць грамадзянку Літвы
1- 23.05.2024, 14:05
- 5,236
Лукашысты абвінавачваюць яе ў агентурнай дзейнасці.
Грамадзянку Літвы будуць судзіць паводле артыкула аб агентурнай дзейнасці. Першае пасяджэнне пройдзе ў Менску ў пачатку чэрвеня, гэта вынікае з раскладу суда, звярнула ўвагу «Наша Ніва». У МЗС Літвы пацвердзілі затрыманне грамадзянкі сваёй краіны.
3 чэрвеня ў Менскім гарадскім судзе мусіць прайсці закрытае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Настасся Папко будзе разглядаць крымінальную справу паводле арт. 358-1 КК аб агентурнай дзейнасці. Абвінавачанай у гэтай справе пазначаная Алена Раманаўскіяне.