СМІ: Кітай плануе напасці на Тайвань
39- 23.05.2024, 14:35
- 19,974
Ужо на пачатку чэрвеня.
Народна-вызваленчае войска Кітая ўварвецца на выспу Тайвань у пачатку чэрвеня гэтага года. Аб гэтым піша Global Press са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны Кітая і агенцтве Сіньхуа.
Адзначаецца, што на гэты момант кітайскія вайскоўцы пачалі вучэнні вакол усяго Тайваня, уключаючы выспы Кіньмэнь і Донінь.
Таксама апублікаванае відэа, на якім берагавая ахова Тайваня папярэджвае ВМС Кітая змяніць курс.
«China 548, гэта патрульны карабель берагавой аховы Рэспублікі Кітай, Yilan. Вашы дзеянні сур'ёзна падарвуць мір і стабільнасць у Тайваньскай затоцы. Гэта павялічыць імавернасць інцыдэнтаў і рызыку бяспекі. Калі ласка, зменіце свой кірунак. Калі вы надумаеце ўвайсці, мы прымем меры, каб выцесніць вас», - гаворыцца ў папярэджанні берагавой аховы.
Таксама адзначаецца, што прадстаўнік МЗС Кітая зрабіў трывожную заяву, паводле якой Сілы незалежнасці Тайваня будуць разбітыя, а Кітай дасягне поўнага аб'яднання».
«Сілы незалежнасці Тайваня застануцца з разбітымі галовамі і ў крыві пасля сутыкнення з вялікім... пачынаннем Кітая дасягнуць поўнага аб'яднання», - сказаў прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ван Вэньбінь, апісваючы вучэнні вакол выспы як «сур'ёзнае папярэджанне».