26 снежня 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізкія да ПВК «Вагнера» Telegram-каналы публікуюць відэа «жывога Прыгожына»

15
Блізкія да ПВК «Вагнера» Telegram-каналы публікуюць відэа «жывога Прыгожына»
ЯЎГЕН ПРЫГОЖЫН

Чалавек, падобны да былога кіраўніка наймітаў, заўважаны ў Афрыцы.

У Рэспубліцы Чад быў заўважаны чалавек, падобны да нябожчыка бізнэсоўца, экс-кіраўніка ПВК «Вагнера» Яўгена Прыгожына. Што пра гэта вядома - разбіраўся сайт news.ru.

Сёння, 23 траўня, Telegram-канал «Разгрузка Вагнера», які звязаны з ПВК «Вагнер», апублікаваў відэа, якое было знята ў Рэспубліцы Чад. У публікацыі гаварылася, што ў краіне прайшла гістарычная сустрэча ўладаў Чада і ЦАР, паколькі мяжа паміж гэтымі дзяржавамі была закрытая цягам 10 гадоў.

«На працягу больш як 10 гадоў мяжа паміж гэтымі дзяржавамі была закрытая, але дзякуючы дзеянням уладаў ЦАР і расейскіх спецыялістаў з Групы Вагнера была дасягнутая дамоўленасць аб адкрыцці прапускнога пункта ў раёне горада Моен-Сіда для свабоднага перамяшчэння людзей і тавараў. Акрамя таго, была дасягнутая дамоўленасць аб супрацоўніцтве з мэтай каардынаванага супрацьдзеяння бандфармаванням», - гаворыцца ў публікацыі.

На прадэманстраваных кадрах - мясцовыя жыхары, якія выйшлі на вуліцы, каб падзякаваць уладзе за развязанне праблем. Таксама ў кадры фігуруе пікап, у кузаве якога знаходзіліся чатыры чалавекі. Твар аднаго з іх з незразумелай прычыны быў замазаны.

Telegram-канал «Пазнякоў 3.0» звярнуў увагу на гэтага мужчыну.

«Чалавека, падазрона падобнага да Прыгожына, заўважылі ў Чадзе. На выкладзеных рэсурсам «Вагнера» відэа заўважылі чалавека, які па манеры паводзін, жэстыкуляцыі, хадзе і агульным выглядзе моцна падобны да Прыгожына. Варта адзначыць, што відэа выклалі першапачаткова з замазаным тварам», - гаворыцца ў публікацыі.

Аўтары Telegram-канала «Два маёры» адзначылі, што распаўсюджанае ў Сеціве відэа «ўзарвала» інтэрнэт, паколькі чалавек у кадры сапраўды падобны да Яўгена Прыгожына, хоць твар і быў замазаны.

«Сёння аўтарытэтнымі рэсурсамі, звязанымі з «Вагнер», распаўсюджанае відэа з подпісам кшталту «22 траўня. Чад». Відэа намякае, што Прыгожын жывы і ў Афрыцы. Хоць твар замазаны. Відэа «ўзарвала» інтэрнэт, напоўніла яго развагамі, чуткамі і надзеямі. А гэта паказчык для паважаных таварышаў кіраўнікоў, у тым ліку і ў інфармацыйнай сферы», - адзначылі журналісты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках