26 снежня 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аднаго з арыштаваных расейскіх генералаў нечакана надумалі адпусціць пад хатні арышт

9
Аднаго з арыштаваных расейскіх генералаў нечакана надумалі адпусціць пад хатні арышт

Яго падазраюць у махлярстве.

Следства просіць адправіць пад хатні арышт былога камандзіра 58-й агульнавайсковай арміяй генерал-маёра РФ Івана Папова, арыштаванага раней у справе аб махлярстве.

“Галоўная вайсковая следчая ўправа СК Расеі хадайнічае аб змяненні меры стрымання былому камандзіру 58-й агульнавайсковай арміяй Івану Папову, які падазраецца ў махлярстве, са зняволення пад на хатні арышт”, — паведамляе прэс-служба ведамства.

Там дадалі, што пастанова прынятая з улікам характарызуючых фігуранта звестак, а таксама іншых абставін, устаноўленых падчас расследаванняў.

Папова адхілілі ад камандавання 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай ваеннай акругі УС Раеі ў ліпені 2023 года. Вайсковец растлумачыў, што быў адхілены "за праўду" — паводле ягоных слоў, яму трэба было "альбо змаладушнічаць і сказаць старшаму начальству тое, што яны хацелі пачуць, або назваць усё сваімі імёнамі і паведаміць аб праблемах".

Тады Папоў заявіў, што “Шайгу – здраднік”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках