У Чэрвеньскім раёне BMW уляцеў у школьны аўтобус
11- 23.05.2024, 18:16
- 5,950
У аўтобусе ехалі сямёра дзяцей.
Адзін чалавек загінуў, яшчэ два атрымалі траўмы пры сутыкненні легкавіка і аўтобуса ў Чэрвеньскім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Здарэнне адбылося 23 траўня а 15.20 на трасе М4 Менск - Магілёў. Паводле папярэдніх звестак, 44-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў спадарожны школьны аўтобус МАЗ, у якім перавозілі семярых дзяцей.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Яго 42-гадовая пасажырка, а таксама 13-гадовая дзяўчынка з аўтобуса з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.