26 снежня 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне

2
ЗША рыхтуюць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне

Амаль на $300 млн.

Злучаныя Штаты Амерыкі рыхтуюць пакет вайсковай дапамогі для Украіны на амаль 300 млн даляраў. Яго плануюць выдаць заўтра.

Пра гэта паведамляе AP News.

«У пятніцу Злучаныя Штаты абвесцяць аб дадатковай вайсковай дапамозе Украіне на суму 275 мільёнаў даляраў», - піша выданне.

Адзначаецца, што гэта будзе чацвёртая рата вайсковай дапамогі Украіне з таго часу, як у канцы мінулага месяца Кангрэс прыняў законапраект аб замежнай дапамозе Украіне.

Пры гэтым выданне піша, што гэтая дапамога патрэбная УСУ для стрымлівання расейскага наступу ў Харкаўскай вобласці.

Амерыканскія чыноўнікі паведамілі журналістам, што ў пакет увойдуць высокамабільныя артылерыйскія ракетныя сістэмы HIMARS, а таксама артылерыйскія набоі калібру 155 мм і 105 мм.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках