Украінскія вайскоўцы збілі яшчэ адзін Су-25
6- 23.05.2024, 19:42
- 15,086
Другі за дзень.
Украінскія вайскоўцы збілі сёння, 23 траўня, расейскі штурмавік Су-25.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на 110 асобную механізаваную брыгаду імя генерал-харунжага Марка Бязручкі.
Напярэдадні вайскоўцы 110-й брыгады ўжо збілі адну варожую «сушку», а сёння зноў вызначыліся дакладным стрэлам па яшчэ адным расейскаму штурмавіку.
«Яшчэ мінус два самалёты акупантаў на нашым кірунку. Напярэдадні нашы хлопцы, пасадзілі на вечную стаянку ў данбаскіх стэпах варожы Су-25 гэтым разам. А ўжо сёння нястрымныя зенітчыкі 110 АМБр снайперскі адпрацавалі па яшчэ адным Су. Гэта два», - распавялі ў брыгадзе на старонцы Facebook.
Су-25 - гэта савецкі штурмавік, галоўнай задачай якога з'яўляецца падтрымка наземных войскаў. Упершыню такі штурмавік узняўся ў паветра ў 1975 годзе, а на ўзбраенне яго ўзялі ў 1981 годзе.