Тайвань прывёў войска ў рэжым падвышанай гатоўнасці
12- 23.05.2024, 20:09
- 5,340
Праз вучэнні Кітая.
Тайвань падняў знішчальнікі і прывёў у баявую гатоўнасць ракетныя, ваенна-марскія і сухапутныя падраздзяленні праз ваенныя вучэнні Народна-вызваленчага войска Кітая (НВВК), паведамляе Мінабароны вострава.
Ва ўстанове падкрэслілі, што дзеянні Кітая «не спрыяюць міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве».
Паводле звестак Мінабароны, за дзень вайскоўцы зафіксавалі каля вострава блізу 50 знішчальнікаў і іншых лётных апаратаў НВВК. Блізу 35 з іх «парушылі паветраную прастору» – перасеклі сярэднюю лінію Тайванскага праліва, якую на востраве ўважаюць за ўмоўную мяжу з Кітаем.
Вучэнні Кітая пройдуць з 23 да 24 траўня. У іх задзейнічаныя армія, флот, ракетныя войскі і іншыя віды сілаў. Мэта манеўраў – праверыць «рэальныя баявыя магчымасці войскаў на тэатры ваенных дзеянняў у супольных аперацыях».