Замежніца ўдарыла менчука бутэлькай на Зыбіцкай
33- 23.05.2024, 20:55
- 25,524
Ёй не спадабаўся ягоны позірк.
Аператыўнікі затрымалі ў Менску 36-гадовую іншаземку, якая на вуліцы ўдарыла менчука бутэлькай па галаве. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Менска».
«Як высветлілася, у дзень здарэння пацярпелы ў кампаніі таварышаў знаходзіўся на вуліцы Зыбіцкай. Замежніца нечакана падышла да менчука і шкляной бутэлькай нанесла некалькі ўдараў у вобласць галавы», – расказалі падрабязнасці ў міліцыі.
Затрыманая патлумачыла свае дзеянні тым, што нібыта пацярпелы «дрэнна» на яе паглядзеў, чаму паміж імі ўзнікла слоўная лаянка.
Жанчына цяпер знаходзіцца ў ІЧУ. На яе пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Ёй можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды.