У Іране пахавалі загінулага пры крушэнні гелікаптэра прэзідэнта Раісі
- 23.05.2024, 21:40
- 5,254
Лукашэнка не паехаў на пахаванне «сябра».
Прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі, які загінуў пры крушэнні гелікаптэра, пахавалі. Пра гэта паведаміла агенцтваTashim.
Раісі пахавалі ў маўзалеі імама Рэзы ў Мешхедзе. Гэта родны горад загінулага прэзідэнта Ірана.
Эбрахім Раісі загінуў у выніку крушэння гелікаптэра 19 траўня ў лесе Дызмар, які знаходзіцца паміж гарадамі Варзакан і Джульфа ва Усходнім Азербайджане. Гелікаптэр знайшлі толькі раніцай 20 траўня.
Загінулі ўсе восем чалавек, якія знаходзіліся на борце. Гэта ў тым ліку кіраўнік МЗС Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Малік Рахмаці і імам Джума-мячэці горада Тэбрыз (сталіца правінцыі) Саед Махамад-Алі аль-Хашам.
Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Ірана стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер. Выбары ў краіне прызначылі на 28 чэрвеня.