26 чэрвеня 2024, Серада, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алушце ракеты ATACMS ліквідавалі высокапастаўленых вайскоўцаў РФ

16
У Алушце ракеты ATACMS ліквідавалі высокапастаўленых вайскоўцаў РФ

Знішчаны важны пункт сувязі і ўправа акупантаў у Крыме.

У горадзе Алушта ў часова акупаваным Крыме позна ўвечары 23 траўня прагрымелі выбухі - быў знішчаны вузел сувязі расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «Атэш».

«У Алушце быў знішчаны вузел сувязі расейскіх акупантаў (в/ч 28735). Гэтая частка з'яўляецца важным пунктам сувязі і кіравання акупантаў у Крыме», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што в/ч 28735 - гэта былая ўкраінская вайсковая часць, якую цяпер выкарыстоўваюць акупанты.

На пад'ездзе да вайсковай часці адбылося разбурэнне трасы.

«Відавочна, што былі нанесеныя значныя пашкоджанні абсталяванню і знішчана шмат акупантаў. Магчыма таксама ўдалося знішчыць пункт управы гэтага цэнтра», - дадалі партызаны.

Telegram-канал «Крымскі вецер» піша, што ўвечары 23 траўня сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах Крыма. Выбухі раздаваліся амаль ва ўсіх раёнах паўвыспы.

«Не менш за 6 балістычных ракет MGM-140 ATACMS патрапілі ў вузел сувязі радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сіл войскаў РФ. На тым месцы стаіць радыёантэна станцыі касмічнага назірання і некалькі пабудоў аб'екта», - гаворыцца ў паведамленні.

«Менавіта па іх і быў нанесены ўдар, дзе ў той момант знаходзіліся высокапастаўленыя вайскоўцы УС РФ. І галоўнае – гэта сістэматычныя ўдары па радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сілах УС РФ у Крыме», - дадалі аўтары канала.

Нагадаем, што позна ўвечары 23 траўня ў Крыме прагучалі магутныя выбухі. Мясцовыя жыхары бачылі «прылёты».

Гучна было ў раёне Перавальнага, у Ялце, Алушце, Бахчысарайскім раёне,

У Белагорску мясцовыя жыхары налічылі да 15 выбухаў, а ў Алушце чулі гук, падобны да беспілотніка.

Пасля магутных выбухаў у воінскіх часцях Севастопаля рэзка пачала гучаць сірэна.

З папярэдніх звестак, украінскія сілы атакавалі воінскія часці ФСБ РФ каля Алушты, 126-ю брыгаду берагавой абароны Чарнаморскага флоту РФ у Перавальным.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках