26 чэрвеня 2024, Серада, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першыя ўкраінскія пілоты закончылі навучанне на F-16 у ЗША

4
Першыя ўкраінскія пілоты закончылі навучанне на F-16 у ЗША

Украінцы праходзілі падрыхтоўку на 162-й базе ВПС Нацгвардыі ў Арызоне.

Першая група пілотаў Узброеных сіл Украіны скончыла навучанне кіраванню амерыканскімі сучаснымі знішчальнікамі F-16 на вайсковай базе ў Арызоне ў ЗША. Цяпер яны адпраўляюцца ў Еўропу для таго, каб прайсці дадатковую падрыхтоўку.

Пра гэта сказала Эрын Ханіган, прадстаўніца Ваенна-паветраных сіл Нацыянальнай гвардыі Арызоны, паведамляе выданне Politico.

Украінцы праходзілі падрыхтоўку на 162-й базе ВПС Нацгвардыі ў Тусоне.

«Першая партыя ўкраінскіх пілотаў закончыла навучанне F-16 на вайсковай базе ў Арызоне, што з'яўляецца вызначальным крокам на шляху да адпраўкі сучасных знішчальнікаў амерыканскай вытворчасці ў неба Украіны», – сказала яна.

У той жа час Ханіган не стала агучваць колькасць украінскіх пілотаў, якія скончылі навучанне на F-16, а таксама не сказала дакладную дату іх выпуску з «меркаванняў бяспекі».

Паводле інфармацыі крыніц выдання, зараз пілоты накіроўваюцца ў Еўропу для праходжання дадатковай падрыхтоўкі.

У канцы лютага 2024 года Ханіган казала, што першая група ўкраінскіх пілотаў, якая складаецца з чатырох чалавек, скончыць праграму навучання на самалётах F-16 ужо да лета 2024 года. Паводле ейных слоў, адна група пачала навучанне F-16 у сярэдзіне кастрычніка 2023 года, а яшчэ адна - у студзені 2024 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках