У Беларусі звольнілі кіраўніцу, якая «пераплюнула» Лукашэнку
5- 24.05.2024, 10:05
- 20,772
Падрабязнасці.
У харэаграфічным ансамблі «Харошкі» змянілася кіраўніцтва. Мастацкім кіраўніком калектыву стала Ірына Грушава, напісала прапагандысцкае выданне «СБ. Беларусь сегодня». Ейнае прозвішча таксама з'явілася на сайце калектыву.
Грушава — артыстка балета вышэйшай катэгорыі, у «Харошках» працуе амаль чвэрць стагоддзя.
Новае прызначэнне азначае, што сваёй пасады пазбавілася Валянціна Гаявая, якая была мастацкай кіраўніцай з моманту стварэння калектыву, адзначае zerkalo.io.
50 гадоў таму, у студзені 1974 года, у Менску пры Белдзяржфілармоніі пачаў работу ансамбль «Харошкі». Яго стваральнікамі сталі харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка. Першая з іх дагэтуль заставалася нязменнай мастацкай кіраўніцай ансамбля.
Валянціне Гаявой сёлета споўніцца 88 гадоў. Яна стала кіраўніцай на 20 гадоў раней, чым да ўлады ў Беларусі прыйшоў Аляксандр Лукашэнка.