Пуцін прыбыў у Менск у суправаджэнні двайніка
70- 24.05.2024, 11:23
- 59,276
![Пуцін прыбыў у Менск у суправаджэнні двайніка](https://i.c97.org/ai/459583/aux-head-1647588033-20220318_RA-64516_360.jpg)
Але не чалавека.
Самалёт Уладзіміра Пуціна па дарозе ў Менск суправаджаў борт-двайнік. Дубль лайнер прызямліўся ў нацыянальным аэрапорце Менск на 12 хвілін раней за самалёт, якім прыляцеў Пуцін, піша zerkalo.io.
Борт Уладзіміра Пуціна Іл-96-300ПУ (рэйс RA-96021) здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 23 траўня а 23.10. Да гэтага, а 22.58, прызямліўся ягоны борт-двайнік. Абодва самалёты суправаджалі чатыры знішчальнікі. Два з іх - самалёты Ваенна-паветраных сіл Беларусі і два - Ваенна-касмічных сіл Расеі.
![](https://i.c97.org/ai/596278/aux-1716538936-1.jpg)