26 чэрвеня 2024, Серада, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касетны ATACMS знішчыў найноўшы расейскі комплекс СПА С-400 «Трыумф» пад Данецкам

35
Касетны ATACMS знішчыў найноўшы расейскі комплекс СПА С-400 «Трыумф» пад Данецкам

Момант удару патрапіў на відэа.

З'явіліся кадры ўдару ракетамі ATACMS з касетнымі боепрыпасамі па найноўшым расейскім ЗРК С-400 "Трыумф" у раёне вёскі Маспіна Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

Са слоў аўтараў публікацыі, удар наносіўся менавіта ATACMS. На кадрах бачна, што разрываюцца боепрыпасы.

Сілы абароны Украіны 22 траўня нанеслі ўдар па расейскай пазіцыі ў Данецкай вобласці ў раёне населенага пункта Маспіна.

У выніку былі знішчаны дзве пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300/400, РЛС "96Л6Е" і пункт кіравання ЗРК С-300/400. На кадрах бачныя ракетныя комплексы расейскіх войскаў, якія цалкам згарэлі, і іншая пашкоджаная тэхніка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках