26 чэрвеня 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін і ягоныя васалы кшталту Лукашэнкі рыхтуюць прапагандысцкую акцыю»

13
«Пуцін і ягоныя васалы кшталту Лукашэнкі рыхтуюць прапагандысцкую акцыю»

Ва Украіне пракаментавалі раптоўны прыезд высокапастаўленых чыноўнікаў РФ у Менск.

Уладзімір Пуцін нечакана прыбыў у суправаджэнні многіх высокапастаўленых чыноўнікаў у Менск на сустрэчу з Лукашэнкам. На наступны дзень у Гомелі прызямліўся самалёт экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Усе гэтыя падзеі - супадзенне? На думку старшыні камітэта Вярхоўнай рады Украіны ў замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандра Меражко, Пуціну патрэбная перадышка і ён рыхтуе нейкі прапагандысцкі ход, каб адцягнуць усеагульную ўвагу ад мірнага саміту па Украіне, які пройдзе ў чэрвені ў Швэйцарыі, піша zerkalo.io.

На думку Аляксандра Мнражко, Пуцін панічна баіцца правядзення Глабальнага саміту міру ў Швэйцарыі, запланаванага на 15-16 чэрвеня, бо гэта падрывае яго прапагандысцкія наратывы і сведчыць аб тым, што большасць краін свету, уключаючы Глабальны Поўдзень, выступаюць супраць расейскай агрэсіі.

- Разам з тым Пуцін бачыць, што Украіна атрымлівае ўсё больш вайскова-тэхнічнай дапамогі ад ЗША і Еўропы, а таксама прыняла закон аб мабілізацыі, які дазволіць Украіне ўзмацніць сваю абараназдольнасць у супрацьстаянні расейскай агрэсіі. Пуцін таксама адчувае, што яго падтрымка сярод расейскіх эліт і ў войску слабее, што можа прывесці да яго ліквідацыі, - мяркуе суразмоўца.

Кіраўнік камітэта Рады таксама выказаў меркаванне, што прэзідэнту Расеі цяпер неабходная перадышка: ён мае намер скарыстацца ёю, каб мадэрнізаваць войска, пераадолець эканамічныя праблемы, выкліканыя заходнімі санкцыямі, а затым, назапасіўшы сілы, прадоўжыць агрэсію супраць Украіны і Захаду.

— Цалкам магчыма, што Пуцін і ягоныя васалы кшталту Лукашэнкі рыхтуюць прапагандысцкую акцыю, каб адцягнуць увагу ад саміту міру ў Швэйцарыі, — дадаў Меражко.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках