26 чэрвеня 2024, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўзбунтаваліся вязні, якія ваявалі ва Украіне

13
У Расеі ўзбунтаваліся вязні, якія ваявалі ва Украіне

На што скардзяцца?

Вязні, якіх набралі ў расейскае войска для вайны ва Украіне, учынілі бунт. Відэазварот крымінальнікаў з фармавання «Шторм Z» ужо разляцеўся па Сетцы.

Са слоў акупантаў, нягледзячы на абяцанні, якія ім давалі пры падпісанні кантракту, іх падманулі з усімі выплатамі, ільготамі і гарантыямі. Вязні кажуць, што ім нават не афармляюць інваліднасць.

«Вярнулася нас сапраўды мала, шмат хто з нас інваліды і не могуць атрымаць нармальную пенсію, аформіць вайсковую інваліднасць. Чалавеку адарвала нагу ці руку, а ён атрымліваецца цывільны інвалід... Мы сутыкнуліся з адкрытым хамствам кабінетных начальнікаў і чыноўнікаў, якія глядзяць на нас, як на дажджавых чарвякоў...Кажуць, што мы не вайскоўцы. Мы не можам атрымаць ні пенсіі, ні выплаты!», - кажуць злачынцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках