26 чэрвеня 2024, Серада, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю яшчэ для адной катэгорыі беларусаў

3
Польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю яшчэ для адной катэгорыі беларусаў

Стала вядома, для каго спрасцілі працэс падачы дакументаў.

Учора з'явілася інфармацыя, што польскія візавыя цэнтры ўвялі асобную рэгістрацыю для людзей, старэйшых за 60 гадоў, якія збіраюцца наведаць Польшчу на запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў.

Цяпер жа візавыя цэнтры ў Менску, Гомелі і Магілёве дадалі асобную рэгістрацыю на нацыянальную візу для школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы.

«Звяртаем вашу ўвагу, што ў сістэму рэгістрацыі візавых цэнтраў Менска, Гомеля і Магілёва дададзеная асобная падкатэгорыя для рэгістрацыі заяўнікаў на падачу дакументаў на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Рэспублікі Польшча (вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ)», — паведамляе VFS Global.

Калі дакументы на гэту катэгорыю падае непаўналетні (да 18 гадоў), адзін з бацькоў або законных апекуноў можа без папярэдняй рэгістрацыі падаць дакументы разам з непаўналетнім на атрыманне візы для суправаджэння.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках