26 чэрвеня 2024, Серада, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына і Данія перадалі Украіне 10 дадатковых танкаў Leopard

Нямеччына і Данія перадалі Украіне 10 дадатковых танкаў Leopard

Агульны лік перададзеных танкаў вырас да 40 адзінак.

Нямецкія ўлады супольна з урадам Даніі накіравалі ўзброеным сілам Украіны яшчэ дзесяць танкаў Leopard 1 A5, вынікае з абноўленага спісу пастаўленых узбраенняў на сайце ўрада ФРГ.

Як пазначана ў дакуменце, абноўленым 22 траўня, сярод баявых браняваных машын Нямеччына паставіла 40 танкаў Leopard (супольны праект з Даніяй, раней іх было 30), 158 кулямётаў MG3 для іх, БМП Marder, інжынерных танкаў Dachs (раней 138), 100 бронетранспарцёраў Marder 1 з боепрыпасамі і запчасткамі і іншую тэхніку.

У спісе будучых паставак значацца тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, 95 танкаў Leopard 1 A5 (разам з Даніяй і Нідэрландамі), адна сістэма СПА Patriot і іншая тэхніка і боепрыпасы.

Паводле інфармацыі нямецкіх уладаў, агулам яны ўжо надалі і яшчэ нададуць Украіне вайсковую дапамогу на суму блізу €28 млрд.

У красавіку Нямеччына абвясціла аб стварэнні кааліцыі «Неадкладныя дзеянні па супрацьпаветранай абароне» для Украіны (IAAD). Аб далучэнні да гэтай ініцыятывы заявілі Бельгія, Данія, Нідэрланды, Нарвегія і Канада (фінансавая дапамога), а таксама ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя, Гішпанія, Румынія, Літва (грошы і ракеты); абмяркоўваецца ўдзел Латвіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках