26 чэрвеня 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам спатрэбілася рэкордная колькасць інвалідных вазкоў і пратэзаў канечнасцяў

15
Расейцам спатрэбілася рэкордная колькасць інвалідных вазкоў і пратэзаў канечнасцяў

Дэмографы звязалі рост колькасці мужчынаў з інваліднасцю з вайной.

На ўліку Фонду сацыяльнага і пенсійнага страхавання ў канцы 2023 года знаходзіцца больш за 466 тысячаў інвалідаў, якім неабходныя крэслы-вазкі, пратэзы і іншае спецыяльнае абсталяванне, піша «Верстка».

Гэты паказнік стаў рэкордным за ўвесь час вядзення статыстыкі з 2012 года. Да пачатку расейскага ўварвання ва Украіну колькасць людзей, якім патрабуюцца сродкі рэабілітацыі, павялічылася не больш чым на 7% – ад 307 да 331 тыс. Летась яна павялічылася на 42%, а менавіта на 137 тыс. чалавек.

Колькасць расейцаў з інваліднасцю, якім патрабуюцца крэслы-вазкі, вырасла на 81 тыс. – да 292,4 тыс. чалавек, вырасла колькасць тых, хто мае патрэбу ў крэслах-вазках з санітарным абсталяваннем – з 66,5 тыс. да 101,6 тыс. чалавек, пратэзы спатрэбяцца 72,3 тыс. расейцаў.

За мінулы год значна павялічылася колькасць інвалідаў, якія стаяць на ўліку і патрабуюць «спецыяльнага адзення». Да канца 2022 года налічвалася 56,6 тыс. грамадзянаў, у той час як у канцы мінулага года іх колькасць павялічылася да 89,6 тыс. чалавек. Такі паказнік таксама стаў рэкордным за ўвесь час назірання.

Раней выданне адзначала, што летась у Расеі было зарэгістравана 2,17 млн мужчынаў з інваліднасцю ва ўзросце ад 31 года да 59 гадоў – гэта рэкордны паказнік за восем гадоў.

У 2022 годзе ў Расеі было 1,67 млн мужчынаў з інваліднасцю ў гэтай узроставай катэгорыі, такім чынам, рост за год склаў 30% – 507 тысячаў чалавек. У 2020 годзе гэтая колькасць складала 2 млн чалавек, у 2016 годзе, калі гэтыя звесткі былі апублікаваныя ўпершыню, – 1,97 млн.

Акрамя таго, у 2023 годзе ў Расеі было 290000 мужчынаў з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Звесткі пра гэтую катэгорыі за 2022 год Расстат схаваў.

Дэмографы звязалі рост колькасці мужчынаў з інваліднасцю з вайной. «Я думаю, што рэальна ваенных інвалідаў дзясяткі тысячаў, калі ўжо не сотні. Калі прырост меншы – значыць, часткова ці цалкам іх хаваюць», – сказаў пра гэта дэмограф Аляксей Ракша.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках